Richie McCaw
29 лістапада Міжнародны зьвяз рэгбістаў (IRB) назваў капітана зборнай Новай Зэляндыі Рычы Маккоў лепшым гульцом году. Маккоў стаў першым рэгбістам, які атрымаў гэтую ўзнагароду двойчы ў кар’еры. Першы раз гэта адбылося ў 2004 годзе.
Акрамя таго, зборная ПАР прызнаная лепшай камандай году, а тытул «лепшы трэнер» дастаўся галоўнаму трэнеру зборнай Ірляндыі Дыклэну Кідні.
«Спрынгбокс» сёлета выйгралі Кубак трох нацый і атрымалі перамогу ў сэрыі супраць «Брытанскіх і ірлфндскіх Львоў». Каманда Кідні перамагла ў Кубку шасьці нацый-2009 і выйграла першы для сябе за 61 год Грэнд-Слэм. Акрамя таго, ірляндцы ні разу не …
6 лістапада IRB прадставіў намінацыю на званьне лепшага рэгбіста 2009. У шорт-ліст увайшлі сем чалавек. Пералічам іх: Мэт Гіта (Аўстралія), Том Крофт (Ангельшчына), Франсуа Штэйн, Фуры дзю Пры (абодва – ПАР), Джэймі Хісліп, Браян А’Дрыскал (абодва – Ірляндыя), Рычы Маккоў (Новая Зэляндыя).
Пераможцы ў намінацыях «Лепшы гулец», «Лепшы трэнер» і «Лепшая каманда» будуць названыя ў канцы лістапада. Варта адзначыць, што Рычы Маккоў можа стаць першым гульцом, які атрымае прыз двойчы.
Рычы Маккоў (Richie McCaw), капітан зборнай Новай Зэляндыі, атрымаў траўму шыі, і, магчыма, прапусьціць гульню з Аўстраліяй 22 жніўня. Спартовец адчуваў болі ў вобласьці шыі яшчэ падчас першай гульні з Паўднёваафрынкацамі ў Блумфантэйне, але тым ня менш правёў абодва матчы супраць «Спрынгбокс».
Маккоў як капітан выказаўся супраць неадкладнага вяртаньня флай-хава Даніэля Картэра, які толькі зусім нядаўна ачуняў пасьля траўмы.
