Ruggerby.com

New Zealand

07.12.2009

Кубак сьвету па рэгбі 2011 дасьць фанатам з Новай Зэляндыі і з усяго сьвету выдатную магчымасьць нацешыцца захапляльнымі спартовымі момантамі дзякуючы прывабнай коштавай палітыцы.
Квіткі патрапяць у шырокі продаж у красавіку 2010 і іх кошт будзе пачынацца з NZD $15 (10,7 USD) за дзіцячы квіток і NZD $30 (21,5 USD) за дарослы на матчы групавой стадыі. Дзіцячыя квіткі будуць даступныя на групавыя матчы, а таксама на матч за бронзу. Як мы бачым, кошты і напраўду такія, што атрымаць незабыўныя адчуваньні ад галоўнай падзеі чатырохгоддзя ў ці ня найбольш відовішчным …

27.11.2009

Гульцы All Blacks Брэд Торн і Эндзі Эліс атрымалі дазвол пакінуць восеньскі тур зборнай Новай Зэляндыі яшчэ да яго завяршэньня і вярнуцца да сваіх сем’яў, паведамляе. Торн і Эліс правядуць тэст-матч супраць зборнай Францыі ў суботу, але прапусцяць гульню супраць “Барбарыанс” у Лёндане на наступным тыдні.

24.11.2009

Былая супэрзорка зборнай All Blacks Джона Лому вярнуўся ў рэгбі: у нядзелю, 22 лістапада, ён правёў доўгачаканы матч за французскую каманду з трэцяга дывізіёну “Марсэль-Вітоль”. “Марсэль-Вітоль” разграміў “Монмельян” з лікам 63-18. У сваім дэбютным матчы за “Марсэль” Джона Лому адыграў 20 хвілінаў і ня змог набраць ні воднаго пойнту. Тым ня менш, зьяўленьне на поле былога новазэляндскага ўінга выклікала небывалую цікавасьць – на сустрэчы трэцяга дывізіёна прысутнічала 15 фатографаў, 80 журналістаў і 2,500 чалавек гледачоў, уключаючы яго жонку і сына. Гульня была паказаная па кабельным тэлебачанні ў прамым эфіры.

23.11.2009

21 лістапада Новая Зэляндыя на Твікэнхэме (Twickenham) восьмы раз запар перамагла зборную Ангельшчыны – гульня скончылася з лікам 6-19 (6-6 пасьля першай паловы) на карысць госьцяў з Акіяніі. All Blacks вызначыліся адзінай спробай Джымі Коўэна ў другой палове сустрэчы і чатырнаццацьцю ачкамі Дэна Картэра (чатыры штрафных і рэалізацыя). Шэсьць ачкоў, набраных ангельцамі, на рахунку Джоні Ўілкінсана – флай-хаф (блукаючы паўабаронца) забіў два штрафныя ўдары.

20.09.2009

Пасьля перамогі ў 8-м туры над зборнай Новай Зэляндыі зборная Паўднёвай Афрыкі канчаткова гарантавала сабе першай месца ў заліку Кубку трох нацый гэтага году. У перадпачатку заключнага туру паўднёваафрыканцы з пяцьцю перамогамі з шасьці магчымых былі недасягальныя для найбліжэйшага канкурэнту – новазэляндцаў, на рахунку якіх, нават пры дадатным для іх зыходзе матчу з аўстралійцамі, было б толькі тры перамогі.