IRB rating
Міжнародны рэгбійны саюз (IRB) 10 травеня абнавіў рэйтынг-сьпіс зборных. З нашых суседзяў – на два радкі 28(30) паднялася зборная Ўкраіны, у сваю чаргу, Летува згубіла тры пазыцыі 39(36), Расея засталася на 19-м месцы.
Першая дзясятка не зьмянілася і выглядае наступным чынам:
Новая Зэляндыя, Паўднёвая Афрыка і Аўстралія былі клясыфікаваныя першай, другі і трэцяй зборнай у сусьветным рэйтынгу International Rugby Board (IRB) непасрэдна перад пачаткам турніру, 30 чэрвеня 2009.
Улічваючы апошнія матчы, першая деятка ў сусьветным рэйтынгу па стане на 10 жніўня выглядае так:
Зборная Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі па рэгбі-юніён абыйшла Новую Зэляндыю ў рэйтынгу лепшых камандаў сьвету. Падняцца на першы радок рэйтынгу зборнай ПАР дазволіла здабытая 25 ліпеня ў межах Кубку трох нацый перамога над “All Blacks”. “Ківі” знаходзіліся на верхнім радку рэйтынгу IRB з 18 жніўня 2008 году, амаль год.
