French rugby
Вядучыя французскія каманды рэгбі будуць вымушаны ўвесьці абмежаваньне на заробкі гульцоў з пачатку сезона 2010/11 года. Абмежаваньне ўсталюецца на адзнацы ў 7,1 мільёнаў фунтаў (каля 11,4 млн. даляраў), што ўсё ж перавышае цяперашні ліміт для ангельскіх клубаў, які складае 4 мільёны фунтаў (каля 6,4 млн. даляраў). Дарэчы, менавіта з нагоды скарачэньня заробкаў ангельскія клубы ўжо пакінулі некаторыя высакакласныя гульцы, найяскравейшым прыкладам зь якіх – паўабаронца Джоні Уілкінсан. Джэймс Хаскел і Рыкі Флаці таксама цяпер гуляюць за Францыю.
