All Blacks
21 лістапада Новая Зэляндыя на Твікэнхэме (Twickenham) восьмы раз запар перамагла зборную Ангельшчыны – гульня скончылася з лікам 6-19 (6-6 пасьля першай паловы) на карысць госьцяў з Акіяніі. All Blacks вызначыліся адзінай спробай Джымі Коўэна ў другой палове сустрэчы і чатырнаццацьцю ачкамі Дэна Картэра (чатыры штрафных і рэалізацыя). Шэсьць ачкоў, набраных ангельцамі, на рахунку Джоні Ўілкінсана – флай-хаф (блукаючы паўабаронца) забіў два штрафныя ўдары.
Рычы Маккоў (Richie McCaw), капітан зборнай Новай Зэляндыі, атрымаў траўму шыі, і, магчыма, прапусьціць гульню з Аўстраліяй 22 жніўня. Спартовец адчуваў болі ў вобласьці шыі яшчэ падчас першай гульні з Паўднёваафрынкацамі ў Блумфантэйне, але тым ня менш правёў абодва матчы супраць «Спрынгбокс».
Маккоў як капітан выказаўся супраць неадкладнага вяртаньня флай-хава Даніэля Картэра, які толькі зусім нядаўна ачуняў пасьля траўмы.
Хукер зборнай Новай Зэляндыі Кэвэн Мэаламу (Keven Mealamu) атрымаў траўму сухажыльля грудной клеткі. Гэткая маркотная падзея адбыляся з ім у матчы супраць ПАР (19:31), які праходзіў у межах Кубку трох нацый. Кэвэну спатрэбіцца апэрацыя на грудной клетцы, а пэрыяд рэабілітацыі складзе па папярэдніх прагнозах чатыры месяцы.
Морне Штэйн (Morne Steyn)
У матчы зборнай ПАР супраць Новай Зэляндыі, які прайшоў 1 жніўня, быў усталяваны новы індывідуальны поінтавы рэкорд у матчах Кубку трох нацый. Рэкардсмэнам стаў fly-half (блукаючы паўабаронца) паўднёваафрыканцаў Морнэ Штэйн (Morne Steyn), які зарабіў у матчы 31 поінт.
Другі матч кубку прайшоў на стадыёне “Водаком Парк” у Блумфантэйне ў прысутнасьці 37 тысяч гледачоў. Зборная Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі на хатнім полі нанесла паразу камандзе Новай Зэляндыі.
