На мінулых выходных адбыўся чацьверты матч Кубку трох нацый 2009. 8 жніўня зборная ПАР працягнула сваю пераможную сэрыю, абгуляўшы гэтым разам зборную Аўстраліі.
ПАР – Аўстралія – 29:17
Рычы Маккоў (Richie McCaw), капітан зборнай Новай Зэляндыі, атрымаў траўму шыі, і, магчыма, прапусьціць гульню з Аўстраліяй 22 жніўня. Спартовец адчуваў болі ў вобласьці шыі яшчэ падчас першай гульні з Паўднёваафрынкацамі ў Блумфантэйне, але тым ня менш правёў абодва матчы супраць «Спрынгбокс».
Маккоў як капітан выказаўся супраць неадкладнага вяртаньня флай-хава Даніэля Картэра, які толькі зусім нядаўна ачуняў пасьля траўмы.