З 29 жніўня па 12 верасьня адбыліся матчы трох тураў (з 6 па 8-мы) Кубку трох нацый 2009. У другі раз зборнай ПАР жэрабя вызначыла згуляць тры матчы запар, тым ня менш, гэта не пахіснула пазыцыі Паўднёваафрыканскай зборнай у дужаньні за Кубак. Прыдзім вынікі адпаведных тураў:
Week 6 (29.08) : Аўстралія – ПАР – 25:32 (6:22)
Week 7 (5.09): Аўстралія – ПАР – 21:6 (9:6)
Week 8 (12.09): Новая Зэляндыя – ПАР – 29:32 (12:22)
Прадстаўляем вашай увазе відэаагляд драматычнага матчу 8-га туру паміж Новай Зэляндыяй і ПАР:
Відэа хакі All Blacks перад пераможным матчам
У суботу 22 жніўня адбыўся пяты матч Кубка трох нацый. Зборная Новай Зэляндыі выйграла ў гасьцях у Аўстраліі: Аўстралія – Новая Зэляндыя – 18:19 (12:3)
Кіраўнік Навазэляндскага зьвязу рэгбі Джок Хобз (Jock Hobbs) заявіў, што не шкадуе аб перапрызначэньні трэнэраў каманды All Blacks Грэма Генры (Graham Henry), Стыві Хансэна (Steve Hansen) і Вэйна Сьміта (Wayne Smith).
Нагадаем, зборная Новай Зэляндыі ў сваіх апошніх двух матчах на Кубку трох нацый, які праходзіць ў гэты час, двойчы трывала паразу ад зборнай ПАР (28:19 і 31:19).
Выканаўчы камітэт МАК прагаласаваў за ўключэньне рэгбі-7 (папулярнай разнавіднасьці клясычнага рэгбі) у праграму спаборніцтваў Алімпійскіх гульняў. Гэтае рашэньне выканкама павінен зацьвердзіць заплянаваны на кастрычнік 2009 году кангрэс МАК, які пройдзе ў Капэнгагене.
19-гадовы флай-хаў Джэймс О’Конар (James O’Connor) і 29-летні флангавы Філ Ўо (Phil Waugh) ледзь не ўчынілі паміж сабой невялікую бойку падчас трэніроўкі каманды ў Сіднэі. Пасьля праведзенага Ўо захопу О’Конара, гульцы ўсталі і былі гатовыя біцца, аднак партнэры па камандзе пасьпелі спыніць іх.