23.11.2009
All Blacks восьмы раз запар перамаглі Ангельшчыну

21 лістапада Новая Зэляндыя на Твікэнхэме (Twickenham) восьмы раз запар перамагла зборную Ангельшчыны – гульня скончылася з лікам 6-19 (6-6 пасьля першай паловы) на карысць госьцяў з Акіяніі. All Blacks вызначыліся адзінай спробай Джымі Коўэна ў другой палове сустрэчы і чатырнаццацьцю ачкамі Дэна Картэра (чатыры штрафных і рэалізацыя). Шэсьць ачкоў, набраных ангельцамі, на рахунку Джоні Ўілкінсана – флай-хаф (блукаючы паўабаронца) забіў два штрафныя ўдары.

23.11.2009

Паўднёваафрыканскія аматары абвінавацілі ў паразе нацыянальнай зборнай па рэгбі ў матчы з французамі выканаўца рэгі Раса Думісані, які фальшыва праспяваў гімн перад пачаткам гульні.

22.11.2009
Міжнародны рэгбійны зьвяз (IRB) прадставіў намінантаў на званьне «Лепшага гульца 2009 гаду»

6 лістапада IRB прадставіў намінацыю на званьне лепшага рэгбіста 2009. У шорт-ліст увайшлі сем чалавек. Пералічам іх: Мэт Гіта (Аўстралія), Том Крофт (Ангельшчына), Франсуа Штэйн, Фуры дзю Пры (абодва – ПАР), Джэймі Хісліп, Браян А’Дрыскал (абодва – Ірляндыя), Рычы Маккоў (Новая Зэляндыя).
Пераможцы ў намінацыях «Лепшы гулец», «Лепшы трэнер» і «Лепшая каманда» будуць названыя ў канцы лістапада. Варта адзначыць, што Рычы Маккоў можа стаць першым гульцом, які атрымае прыз двойчы.

01.10.2009

Чым запомніўся Кубак трох нацый гэтага году? Трохі фактаў і статыстыкі:

20.09.2009
Заключны, дзявяты тур Кубку трох нацый

Пасьля перамогі ў 8-м туры над зборнай Новай Зэляндыі зборная Паўднёвай Афрыкі канчаткова гарантавала сабе першай месца ў заліку Кубку трох нацый гэтага году. У перадпачатку заключнага туру паўднёваафрыканцы з пяцьцю перамогамі з шасьці магчымых былі недасягальныя для найбліжэйшага канкурэнту – новазэляндцаў, на рахунку якіх, нават пры дадатным для іх зыходзе матчу з аўстралійцамі, было б толькі тры перамогі.