Краіна або краіны, якія праводзяць чарговы Кубак, вызначаюцца галасаваньнем краін-чальцоў IRB. Працэдура галасаваньня праводзіцца незалежнымі аўдытарамі, а галасаваньне зьяўляецца таемным.
Пры цяперашняй сістэме розыгрышу 20 камандаў спаборнічаюць на працягу месяца на тэрыторыі краіны (або краін), якая арганізуе турнір. У турніры дзьве стадыі — групавая і гульні на выбываньне.
Адборачны турнір быў упершыню праведзены перад другім Кубкам (1991), калі восем з 16 месцаў былі разгуляныя паміж 32 краінамі.