Падчас рака, мола і сутычкі гульцам забаронена прадпрымаць актыўныя дзеяньні, знаходзячыся ў афсайдзе, гэта значыць паміж уяўнай лініяй, якая праходзіць за пяткай апошняга гульца сваёй каманды, які ўдзельнічае ў раку, моле або сутычцы, і лініяй варот суперніка. За парушэньне прызначаецца штрафны ўдар.
У 1992 годзе Міжнародным зьвязам рэгбі (IRB) была перагледжаная сітстэма ачкоў, паводле дзейсных на сёньняшні дзень правілаў, ачкі ў рэгбі можна набіраць наступным чынам:
Каманда па рэгбі складаецца з 15 гульцоў: восем форвардаў (нападнікаў), пранумараваных ад 1 да 8; і сямі бэков (абаронцаў), пранумараваных ад 9 да 15. У залежнасьці ад спаборніцтва каманда можа зьдзейсніць да сямі замен падчас гульні.