Ruggerby.com » News

Кубак трох нацый 2009: week 2

Другі матч кубку прайшоў на стадыёне “Водаком Парк” у Блумфантэйне ў прысутнасьці 37 тысяч гледачоў. Зборная Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі на хатнім полі нанесла паразу камандзе Новай Зэляндыі.

На рахунку “Спрінгбокс” дзьве зьдзейсьненыя спробы (Pienaar 24′ m, Fourie 72′ m) і шэсьць рэалізаваных пэнальці, у сваю чаргу “Ол Блэкс” зьдзейснілі толькі адну спробу і рэалізавалі чатыры пэнальці.

ПАР – Новая Зэляндыя – 28:19 (14:3)

Пасьля двух згуляных матчаў:

1. ПАР – 4 ачка – 1 матч
2. Новая Зэляндыя – 4 ачка – 2 матчу
3. Аўстралія – 1 ачко – 1 матч