Ruggerby.com » News

Кубак трох нацый 2009: week 1

У стартавым матчы Кубка трох нацый, які праходзіў у Оклэндзе, зборная Новай Зэляндыі абгуляла каманду Аўстраліі. 32 тысячы заўзятараў сабраліся на “Ідэн Парк”. Аднак пачатак гульні ў гаспадароў не задаўся, яны саступалі ў ліку. Тым ня менш, у другім тайме “Чорныя” пачалі рэзка дадаваць і ў выніку вырвалі перамогу.

Статыстыка пры гэтым была на боку “All Blacks”: ім не даводзілася прайграваць у Оклэндзе з далёкага 1994 году, а вось аўстралійцы прайгралі новазэляндцам 11-ы раз запар – апошняя перамога на стадыёне “Ідэн Парк” прыйшлася на 1986 год.

Турнір праходзіць у два колы. Наступная гульня (так званы week 2) запланаваная на 25 ліпеня і пройдзе на стадыёне ў Блумфантэйне. Каманда ПАР будзе дужацца за поінты з Новай Зэляндыяй.

Новая Зэляндыя – Аўстралія – 22:16 (10:13)