Зборная ПАР — новы лідар рэйтынгу IRB
26.07.2009 • IRB rating, South Africa
Зборная Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі па рэгбі-юніён абыйшла Новую Зэляндыю ў рэйтынгу лепшых камандаў сьвету. Падняцца на першы радок рэйтынгу зборнай ПАР дазволіла здабытая 25 ліпеня ў межах Кубку трох нацый перамога над “All Blacks”. “Ківі” знаходзіліся на верхнім радку рэйтынгу IRB з 18 жніўня 2008 году, амаль год.
