Морнэ Штэйн усталяваў новы індывідуальны рэкорд
01.08.2009 • All Blacks, Morne Steyn, Tri Nations
Морне Штэйн (Morne Steyn)
У матчы зборнай ПАР супраць Новай Зэляндыі, які прайшоў 1 жніўня, быў усталяваны новы індывідуальны поінтавы рэкорд у матчах Кубку трох нацый. Рэкардсмэнам стаў fly-half (блукаючы паўабаронца) паўднёваафрыканцаў Морнэ Штэйн (Morne Steyn), які зарабіў у матчы 31 поінт.
Папярэдні рэкорд у 29 поінтаў належыў новазэляндцу Эндру Мэртэнсу (Andrew Mehrtens) і быў усталяваны ў матчы All Blacks супраць Аўстраліі на “Ідэн Парк” у 1999 годзе.
Гэта таксама найбольшая колькасць поінтаў, набраная гульцом у матчы супраць All Blacks.
