Мэаламу ня зможа прыняць удзел у наступных матчах
05.08.2009 • All Blacks, Keven Mealamu, New Zealand

Хукер зборнай Новай Зэляндыі Кэвэн Мэаламу (Keven Mealamu) атрымаў траўму сухажыльля грудной клеткі. Гэткая маркотная падзея адбыляся з ім у матчы супраць ПАР (19:31), які праходзіў у межах Кубку трох нацый. Кэвэну спатрэбіцца апэрацыя на грудной клетцы, а пэрыяд рэабілітацыі складзе па папярэдніх прагнозах чатыры месяцы.
Рэгбісту прыйдзецца прапусьціць астатнія матчы Кубку трох нацый, таксама як і восеньскія тэставыя гульні.
Па матэрыялах афіцыйнага сайту турніру
