Ruggerby.com » News

“Непераможныя” Клінта Іствуда – новы фільм пра рэгбі

invictusposter 3 сьнежня ў Каліфорніі адбылася прэм’ера фільма “Непераможныя“. “Непераможныя” (Invictus) – так завецца новая стужка Клінта Іствуда, якая апавядае аб першым чарнаскурым прэзыдэнце ПАР Нэльсане Мандэле і аб тым, як той здолеў адным матчам па рэгбі аб’яднаць паўднёваамэрыканцаў у адзіную нацыю. Фільм пастаўлены па кнізе Джона Карліна «Граючы ворага: Нэльсан Мандэла і гульня, якая стварыла нацыю» (Playing the Enemy: Nelson Mandela and the Game That Made a Nation). Шэсьць гадоў, з 1989 па 1995, Карлін працаваў начальнікам мясцовага аддзела навін газеты The Independent у ПАР і знаходзіўся ў цэнтры ўсіх падзей, якія адбываліся ў краіне. Дзякуючы сваім старым сувязям журналіст змог узяць інтэрв’ю ў гульцоў Springboks і кіраўніцтвы каманды, службоўцаў, чальцоў Афрыканскага нацыянальнага кангрэса і целаахоўнікаў Нэльсана Мандэлы. “Граючы ворага…” убачыла сьвет ў 2008 годзе, хоць вядомы актор Морган Фрыман выкупіў правы на кнігу Карлінга яшчэ да яе напісаньня, пасьля чаго прапанаваў свайму сябру Клінту Іствуду зьняць па ёй фільм. Уласна, сам Фрыман выканаў галоўную ролю – быўшы прыяцелем самога Мандэлы, актор блішчаста згуляў прэзыдэнта краіны.

Другім ключавым пэрсанажам драмы стаў капітан Springboks Франсуа Піэнаар: ён паходзіў з сям’і простых працоўных, атрымаў універсітэцкую адукацыю дзякуючы спартовай стыпендыі, а ў 1993 годзе патрапіў у нацыянальную зборную па рэгбі і неўзабаве стаў яе капітанам. З-за траўмы Піэнаар не выйшаў у стартавым складзе Спрынгбокс на фінальную гульню і адыграў толькі дадатковы час. Тады зборная ПАР перамагла Новую Зэляндыю з лікам 15-12. У падзячнай прамове, прымаючы Кубак сьвету з рук самога Нэльсана Мандэлы, Піэнаар назваў гэты посьпех перамогай 43 мільёнаў жыхароў ПАР.

На ролю Франсуа Піэнаара быў запрошаны Мэт Дэйман, якому прыйшлося шмат трэніравацца і па-сапраўднаму навучыцца гуляць у рэгбі. Спачатку Дэйман трэніраваўся ў ЗША, потым адправіўся ў ПАР, дзе акторам заняўся Чэстар Уільямс – адзіны чарнаскуры гулец Springbоks у складзе, які выйграў кубак сьвету ў 1995 годзе. Акрамя гэтага, Дэйман падчас здымак меў шмат зносінаў з самім Піэнаарам, што дазволіла актору лепш раскрыць характар свайго героя. Мэт даў некалькі інтэрв’ю, у якіх захапляўся Піэнаарам і запэўніваў, што праца над гэтай складанай роляй дала яму вельмі шмат – і як актору, і як чалавеку.

Трохі гісторыі. На працягу больш ста гадоў рэгбі ў ПАР лічылася гульнёй выключна для белых. Акрамя гэтага, першыя міжнародныя посьпехі нацыянальнай зборнай у 40-я гады мінулага стагоддзя супалі з перамогай нацыяналістаў на выбарах і стварэньнем рэжыму апартэіду. Для чарнаскурай большасці ПАР рэгбі доўгі час заставалася знакам прыгнёту. За межамі краіны барацьбіты з апартэідам праводзілі шматлікія акцыі пратэсту і дамагаліся забароны на ўдзел Springboks у міжнародных турнірах. У выніку такая забарона быў накладзены на каманду ў сярэдзіне васьмідзесятых, што стала шокам для ўсяго белага насельніцтва краіны. Нэльсан Мандэла прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе пасля 27-гадовага зьняволеньня (ён быў вызвалены прэзыдэнтам дэ Клэркам у 1990-м), стаўшы першым у гісторыі ПАР чарнаскурым прэзідэнтам. Мандэла шукаў спосаб зьяднаць насельніцтва краіны ў адзіную нацыю і вырашыў зрабіць стаўку на спорт. Стаўшы прэзідэнтам, ён знайшоў падыход да гульцоў і мэнэджмэнту каманды, заваяваў іх давер. Увесь гэты час Мандэла паўтараў, што посьпех Sprinkboks – гэта посьпех усёй нацыі на міжнароднай арэне. Пасьля перамогі паўднёваафрыканскай каманды ў фінале Чэмпіяната сьвету натоўп на стадыёне, які складаўся пераважна з белых, скандаваў: «Нэльсан! Нэльсан!». Спорт вывяў краіну на шлях дэмакратыі – чым не галівудская гісторыя? :)

Афіцыйны трэйлер да фільму:

adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software