Ruggerby.com » News

Кампанія Gilbert атрымала кантракт на пастаўку мячоў для двух наступных RWC

Афіцыйны мяч ЧС у Новай Зэляндыі 2011

Афіцыйны мяч ЧС у Новай Зэляндыі 2011

“Rugby World Cup Limited” (RWCL) абвесьціла аб тым, што кампанія Gilbert выйграла кантракт на пастаўку мячоў для чэмпіянатаў сьвету па рэгбі, якія пройдуць у 2011 і 2015 гадах. Гілбэрт, які на працягу больш ста гадоў зьяўляецца сусьветным лідэрам у развіцьці мячоў для рэгбі, будзе пастаўляць мячы для афіцыйных матчаў, трэніровак і розных рэклямных кампаніяў у межах наступных двух кубкаў сьвету. Копіі мяча Gilbert для Кубка сьвету паступяць у продаж.

“Gilbert – гэта брэнд, які асацыюецца з Чэмпіянатам сьвету па рэгбі. Мячы Gilbert выкарыстоўваліся на ўсіх чэмпіянатах з 1995-га году, і мы радыя падоўжыць супрацоўніцтва з партнэрам, які зь’яўляецца ня толькі сусьветным лідэрам у развіцьці рэгбійнага мяча, але і сталым фундатарам турніру,” – сказаў старшыня RWCL Бэрнар Лапасэ. Ён дадаў: “У аснове тэндэру на гэты кантракт ляжала канкурэнцыя. Рашэньне закласьці кантракт на два наступныя турніры менавіта гэтай кампаніі зьяўляецца добрай пэрспэктывай як для RWCL, так і для Gilbert: яно будзе спрыяць пасоўваньню брэнда RWCL на працягу наступных шасці гадоў па сродках маркетынгу і продажаў. Акрамя ўсяго іншага, прызначэньне кампаніі Gilbert афіцыйным пастаўшчыком мячоў падкрэсліць глябальны статус турніру як трэцяй па велічыні падзеі ў сьвеце спорту.”