Ruggerby.com » News

Францыя наклала абмежаваньне ў 7.1 млн. фунтаў (каля 11,4 млн. даляраў) на заробак гульцоў рэгбі

Ангелец Уілкінсан гэтым летам перайшоў у французскую каманду

Ангелец Уілкінсан гэтым летам перайшоў у французскую каманду

Вядучыя французскія каманды рэгбі будуць вымушаны ўвесьці абмежаваньне на заробкі гульцоў з пачатку сезона 2010/11 года. Абмежаваньне ўсталюецца на адзнацы ў 7,1 мільёнаў фунтаў (каля 11,4 млн. даляраў), што ўсё ж перавышае цяперашні ліміт для ангельскіх клубаў, які складае 4 мільёны фунтаў (каля 6,4 млн. даляраў). Дарэчы, менавіта з нагоды скарачэньня заробкаў ангельскія клубы ўжо пакінулі некаторыя высакакласныя гульцы, найяскравейшым прыкладам зь якіх – паўабаронца Джоні Уілкінсан. Джэймс Хаскел і Рыкі Флаці таксама цяпер гуляюць за Францыю.

Уілкінсан далучыўся да французскага “Тулона” (Toulon) гэтым летам і зарабляе каля 600.000 фунтаў (каля 967.000 даляраў) за год, а агульныя выдаткі французскага клюбу “Стад Франсэ” (Stade Francais) складаюць каля 20 мільёнаў фунтаў (32,2 млн. даляраў). Для таго, каб адпавядаць новаму абмежаваньню, клуб будзе вымушаны значна скараціць гэтую суму.

У адказ на апошнія навіны Зьвяз Рэгбі (RFU) адзначыў, што “ўсталяваньне абмежаваньняў – справа кожнага асобнага зьвязу і лігі. Мы заўважылі пераход замежных гульцоў у французскія клюбы, нагодай для чаго паслужыў часткова і грашовы фактар. Давайце пачакаем і паназіраем, які ўплыў будзе мець новаўведзенае абмежаваньне”.

Прадстаўнікі Прэм’ер Рэгбі (Premier Rugby), аб’яднаньне 12 ангельскіх клюбаў рэгбі Першанства Гінэса (Guinness Premiership), заяўляюць, што рады такім навінам: “Мы абмеркавалі з французскімі калегамі нашую сістэму абмежаваньняў заробкаў і лічым, што гэта правільнае вырашэньне”. Аднак, як і Зьвяз Рэгбі, яны не маглі дакладна адказаць на пытаньне, ці прымусіць такое абмежаваньне ангельскіх гульцоў заставацца ў сваіх клюбах замест таго, каб ехаць у Францыю.

Паводле BBC

adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5