Ruggerby.com » News

Прадстаўлены брэнд-стыль RWC 2011

12.03.2009 • , ,

Rugby World Cup Limited (RWCL), апублікаваў унікальны і ашаламляльны візуальны кампанент Уражаньняў і Адчуваньняў (Look and Feel) ад будучага Турніру.

Кіраўнічы дырэктар RWCL Майк Мілер прадставіў каляровае рашэньне спаборніцтва падчас мерапрыемстваў у Оклэндзе (Новая Зэляндыя), на якіх быў абвешчаны расклад матчаў чэмпіянату сьвету, а таксама месцы іх правядзеньня.

Формы молатагаловай акулы (Mangapore) — центральны элемэнт дызайну RWC 2011

Формы молатагаловай акулы (Mangapore) — центральны элемэнт дызайну RWC 2011


Як было сказана пры прадстаўленьні, створанае каляровае рашэньне турніру шчыльна перагукваецца з унікальнай культурай Маоры (палінэзійскі народ, які жыве ў Новай Зэляндыі). Дызайн зьявіўся ў выніку супрацоўніцтва арганізатараў з мясцовымі маарыйскімі мастакамі. Ключавым момантам было жаданьне адлюстраваць сутнасьць падзеі, карыстаючы мову мастацтва Маоры.

Малюнак зьяўляецца стылістычнай інтэрпрэтацыяй молатагаловай акулы (Mangopare) і парастка папаратніка (Koru), якія займаюць важнае месца ў маарыйскай культуры.