Ruggerby.com » News

Спевака гімну звінавацілі ў паразе

23.11.2009 • ,

Паўднёваафрыканскія аматары абвінавацілі ў паразе нацыянальнай зборнай па рэгбі ў матчы з французамі выканаўца рэгі Раса Думісані, які фальшыва праспяваў гімн перад пачаткам гульні. Абвінавачваньні ў адрас Думісані зьявіліся пасьля таго, як некалькі гульцоў пажаліліся на дрэннае выкананьне гімну і блытаніну са словамі. Спартоўцы заявілі, што яно сапсавала настрой на гульню і ператварыла матч у пасмешышча. Нагадаем, што зборная Паўднёвай Афрыкі прайграла матч – 20:13.

Тым часам, сам спявак абвясьціў, што ўсім спадабалася яго выкананьне гімну і ён атрымаў мноства хвалебных водгукаў. Думісані сказаў, што не сфальшывіў ні разу і не пераблытаў ніводнага слова ў тэксьце. Пасьля выканаўца панаракаў на тое, што арганізатары далі яму вельмі дрэнны мікрафон і нават абвінаваціў іх у сабатажы свайго выступу.