Ruggerby.com » Міжнародная рада рэгбі

Міжнародная рада рэгбі

Міжнародная рада рэгбі (The International Rugby Board, IRB) была утвораная ў 1886 годзе. Штаб кватэра арганізацыі разьмяшчаецца ў Дубліне, Ірляндыя. МРР зьяўляецца кантралюючай і кіруючай арганізацыяй, рэгулюе Правілы гульні ў рэгбі (рэгбі-юніён). МРР выконвае наступныя асноўныя функцыі:

• рэгуляваньне Правілаў і палажэньняў гульні і іх прымяненьне;
• мэнэджмэнт і прававалоданьне спаборніцтвам;
• глябальнае разьвіцьё і распаўсюджваньне гульні праз нацыянальныя Зьвязы-чальцы пасродкам грантаў і стратэгічных інвэстыцыйных праграмаў, забеспячэньня адукацыйных праграмаў і праграмаў разьвіцьця;
• папулярызацыя гульні.

Мужчыны і жанчыны, хлопчыкі і дзяўчынкі гуляюць у рэгбі ў больш 100 краінах на пяці кантынэнтах. МРР налічвае 97 краінаў, якія знаходзяцца ў поўным сяброўстве, 19 – у асацыяваным сяброўстве, а таксама шэсць рэгіянальных асацыяцыяў.

Шэраг турніраў знаходзяцца пад кантролем МРР, у прыватнасьці: Women’s Rugby World Cup, Rugby World Cup Sevens, IRB Sevens, IRB Junior World Championship, IRB Junior World Rugby Trophy and IRB Nations Cup. Галоўнай вотчынай МРР застаецца, тым ня менш, Rugby World Cup (Чэмпіянат сьвету па рэгбі або Кубак сьвету па рэгбі).