Гісторыя
Лічыцца, што рэгбі зьявілася ў 1823 годзе, калі 16-гадовы вучань Уільям Ўэб Эліс падчас гульні ў футбол у школе Рэгбі (сустракаецца таксама больш карэктны з пункта гледжаньня правіл варыянт транслітарацыі — Рагбі), узяў мяч у рукі і пабег з ім да варот. Аднак выразна ўсталяваных правіл доўгі час не было (як і ў «звычайным» футболе), каманды перад матчам кожны раз аб іх дамаўляліся.

Адзіны вядомы партрэт Уільяма Ўэба Эліса з Illustrated London News, прыблізна 1854 г.
Першы міжнародны матч быў згуляны 27 сакавіка 1871 годк ў Эдынбурзе паміж камандамі Ангельшчыны і Шатляндыі. Неўзабаве рэгбі распаўсюдзіўся і ў іншыя краіны, у прыватнасці, у шматлікія валадарствы Брытаніі: Аўстралію, Новую Зэляндыю (1870), Паўднёвую Афрыку (1875). У Паўночнай Амерыцы з рэгбі развіліся амэрыканскі і канадыйскі футбол.
Да канца XIX стагоддзя азначыўся разрыў паміж поўначчу Ангельшчыны, дзе рэгбі стаў вельмі папулярны ў асяроддзі працоўных і гараджан, і поўднем, на якім гэтая гульня заставалася ў асноўным прывілеем джэнтльмэнаў. Галоўным пытаньнем стала магчымасьць станавіцца прафэсіяналамі, гэта значыць атрымліваць грошы за гульню ў рэгбі. У выніку 29 жніўня 1895 гады ў Хадэрсфілдзе быў утвораны «Паўночны зьвяз рэгбі» (NRFU). Камандам, якія далучыліся да Паўночнага зьвяза, дазвалялася мець у сваім складзе прафэсіяналаў. Правілы самой гульні былі таксама некалькі зьмененыя, і ў 1901 году была сфармаваная Паўночная рэгбійная ліга. У пачатку XX стагоддзя падобныя расколы адбыліся і ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Новая гульня атрымала назоў рэгбі-ліг (часам завецца рэгбі-13, па ліку гульцоў у камандзе). «Стары» рэгбі, каб пазбегнуць блытаніны, сталі зваць рэгбі-юніён (бо яго правіла першапачаткова былі складзеныя RFU). Рэгбі-юніён заставаўся моцны на поўдні Ангельшчыне, а таксама ў Шатляндыі і Ўэльсе (дзе ён быў папулярны і сярод працоўных, асабліва сярод шахцёраў з далін на поўдні).
Аматарскі статут рэгбі-юніён заўсёды выклікаў мноства спрэчак. Органы, якія рэгулююць яго, ўсяляк імкнуліся падтрымаць яго, і любое зьяўленне на поле разам з гульцамі-прафэсіяналамі магло прывесьці да дыскваліфікацыі або нават забароне зьяўляцца на матчах, хай і ў якасьці заўзятара. Тым ня менш, вельмі часта супраць вядучых гульцоў высоўваліся абвінавачваньні ў тым, што яны атрымліваюць за гульню грошы, і немалыя. Шматлікія выдатныя гульцы таксама пераходзілі ў рэгбі-ліг. У выніку ў 1995 годзе было прынята рашэньне зрабіць рэгбі-юніён прафэсійным відам спорту.
Гэта прывяло да рэзкага росту папулярнасці рэгбі-юніён, звязанаму збольшага з прытокам у спорт грошай за рэкламу, тэлетрансляцыі і таму падобнае. Якасьць гульні таксама рэзка вырасла (хоць з гэтым згодны ня ўсё). З іншага боку, пераход да прафэсіяналізму прывёў да спусташэння шматлікіх клубаў, а таксама да рэзкага павелічэньня прорвы паміж камандамі з багатых краінаў, дзе рэгбі вельмі папулярны (такіх як Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Аўстралія, Новая Зэляндыя, ПАР), і прадстаўнікамі краін параўнальна бедных, дзе ў рэгбі ня вельмі шмат прыхільнікаў (напрыклад, Румынія, Грузыя, Самоа, Намібія).
