Article
Гульня пачынаецца з лёсаваньня. Каманда, якая выйграла яго, мае права першай пальнуць па мячы альбо адмовіцца ад гэтага наўзамен права абраць бок, на якім яна будзе гуляць у першым тайме. Звычайна на гэты выбар уплываюць такія фактары, як становішча сонца, сіла і кірунак ветра.
У 1992 годзе Міжнародным зьвязам рэгбі (IRB) была перагледжаная сітстэма ачкоў, паводле дзейсных на сёньняшні дзень правілаў, ачкі ў рэгбі можна набіраць наступным чынам:
Каманда па рэгбі складаецца з 15 гульцоў: восем форвардаў (нападнікаў), пранумараваных ад 1 да 8; і сямі бэков (абаронцаў), пранумараваных ад 9 да 15. У залежнасьці ад спаборніцтва каманда можа зьдзейсніць да сямі замен падчас гульні.
All Blacks (”Цалкам чорныя”) – зборная каманда Новай Зэляндыі па рэгбі. У Новай Зэляндыі рэгбі – нацыянальны выгляд спорту, і All Blacks – грозная каманда, якая мае дадатную розніцу выйграных і прайграных матчаў з ўсімі астатнімі камандамі сьвету.
Кубак Уільяма Ўэба Эліса — гэта прыз, які ўручаецца пераможцам чэмпіянату сьвету (кубку сьвету) па рэгбі.
