Ruggerby.com » Article

Трафей Кубка сьвету па рэгбі

01.03.2009 •

Кубак Уільяма Ўэба Эліса — гэта прыз, які ўручаецца пераможцам чэмпіянату сьвету (кубку сьвету) па рэгбі. Ён названы ў гонар Уільяма Ўэба Эліса, якому прыпісваецца вынаходства гульні ў рэгбі. Трафей таксама завуць Кубкам сьвету па рэгбі. Яго абралі ў якасьці прыза для спаборніцтва ў 1987 годзе. На кубку выгравіраваныя надпісы «Міжнародная Рада Рэгбі» і «Кубак Уільяма Ўэба Эліса». Ён мае вышыню 38 сантымэтраў, выраблены з срэбра і пазалочаны. У кубка дзьве адліваныя вітыя ручкі, адна ў форме галавы сатыра, іншая ў форме галавы німфы. Гутарковы назоў кубка — «Біл» — зьяўляецца спасылкай на Ўільяма Ўэба Эліса. Цяпер трафей захоўваецца ў Музэі рэгбі ў Лёндане.