Пазыцыі гульцоў у рэгбі
Каманда па рэгбі складаецца з 15 гульцоў: восем форвардаў (нападнікаў), пранумараваных ад 1 да 8; і сямі бэков (абаронцаў), пранумараваных ад 9 да 15. У залежнасьці ад спаборніцтва каманда можа зьдзейсніць да сямі замен падчас гульні.
| Rugby union positions | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Склалася наступная перакладная сістэма тэрмінаў:
1. форвард 1-га шэрагу адчыненага боку (left prop)
2. гукер (hooker)
3. форвард 1-га шэрагу зачыненага боку (right prop)
4. форвард 2-га шэрагу (2nd row)
5. форвард 2-га шэрагу (2nd row)
6. левы флангавы (Blindside flanker)
7. правы флангавы (Openside flanker)
8. сьцягвальны (васьмёрка) (Number 8 )
9. паўабаронца сутычкі (дзявятка) (halfback or scrum-half)
10. блукаючы паўабаронца (дзясятка) (First five-eight or Fly-half)
11. левы крайні трохчацьвярны (Left wing)
12. цэнтральны трохчацьвярны (Second five-eight or Inside center)
13. цэнтральны трохчацьвярны (Center or Outside center)
14. правы крайні трохчацьвярны (чатырнаццаты) (Right wing)
15. абаронца (замок) (Fullback)
Важнае адрозненьне паміж беларускім і ангельскім ужываньнем: у нас «замком» часта завуць гульца № 15. Па-ангельску ён завецца fullback, а вось lock (даслоўна — замок) — гэты назоў форвардаў другога шэрагу сутычкі.
Цікава таксама, што ў рэгбі форварды — гэта магутныя, але ня вельмі хуткія гульцы, адказныя за сілавую гульню, у тым ліку ў абароне, і ціск з мэтай прасоўваньня наперад. За хуткія прарывы адказваюць звычайна трохчацьвярныя (па-ангельску backs).
