Ruggerby.com » Article

Адборачны турнір на Кубак сьвету

01.03.2009 • ,

Адборачны турнір быў упершыню праведзены перад другім Кубкам (1991), калі восем з 16 месцаў былі разгуляныя паміж 32 краінамі. Розыгрышу першага Кубка сьвету, праведзенаму ў 1987 годзе, не папярэднічаў адборачны працэс, замест гэтага 16 пазыцый былі запоўненыя сям’ю краінамі, якія ўваходзілі ў склад Міжнароднай Рады Рэгбі (IRFB, цяпер IRB), і запрошанымі краінамі. Пры цяперашнім фармаце восем з 20 месцаў аўтаматычна аддаюцца чвэрцьфіналістам папярэдняга Кубка.

Астатнія 12 месцаў запаўняюцца падчас кантынэнтальных адборачных турніраў. Тры пазыцыі разгульваюцца сярод прадстаўнікоў Амэрыкі, адна — Азіі, адна — Афрыкі, тры — Эўропы і дзьве — Акіяніі. Яшчэ два месцы зарэзэрваваныя для пераможцаў суцяшальнага турніру. У розыгрышы аднаго суцяшальнага месца прымаюць удзел каманды з Афрыкі і Эўропы; пераможца сустрэчы паміж імі гуляе з камандай з Амэрыкі для вызначэньня ўдзельніка фінальнай стадыі Кубка. Другое суцяшальнае месца разгульваецца паміж камандамі з Азіі і Акіяніі.

У фінальным турніры 2011 году аўтаматычна атрымалі права ўдзельнічаць 12 камандаў, якія занялі першыя тры месцы ў сваёй групе ў Кубку сьвету 2007 году. Астатнія 8 месцаў будуць запоўненыя падчас кантынэнтальных адборачных турніраў.