Ruggerby.com » Article

Сістэма ачкоў

01.03.2009 •

У 1992 годзе Міжнародным зьвязам рэгбі (IRB) была перагледжаная сітстэма ачкоў, паводле дзейсных на сёньняшні дзень правілаў, ачкі ў рэгбі можна набіраць наступным чынам:

  • Спроба (Try) — 5 ачкоў — гулец каманды, якая атакавала, заносіць мяч у заліковую зону, зьмешчаную паміж асабовай лініяй поля і лініяй варот, і дакранаецца ім зямлі.
  • Рэалізацыя (Conversion) — 2 ачкі — любы гулец каманды, якая зрабіла спробу, (звычайна гэта гулец, што лепш усіх б’е па мячы) усталёўвае мяч на любой кропцы насупраць таго месца, дзе была зробленая спроба, і б’е па варотах. Калі ён трапляе (гэта значыць мяч пралятае над ашэсткам і паміж вертыкальнымі тычкамі, хоць бы і вышэй іх), спроба лічыцца рэалізаванай. Гульцы суперніка павінны знаходзіцца ў сваёй заліковай зоне.
  • Штрафны ўдар (Penalty) — 3 ачкі — за некаторыя парушэньні правіл суддзя прызначае пэнальці. Калі каманда, якая атрымала на гэта права, вырашае прабіць яго, то мяч усталёўваецца на кропцы, дзе адбылося парушэнне, і адзін з гульцоў б’е па варотах.
  • Дроп-гол (Drop goal) — 3 ачкі — любы гулец, калі мяч знаходзіцца ў гульні, мае права пульнуць мячом па варотах. Для гэтага ён павінен выпусціць мяч і, калі той кране землі, стукнуць па ім (удары па варотах з рук забароненыя). У прынцыпе такія ўдары (ангел. drop kicks) можна рабіць і пры рэалізацыях і прабіцьці пэнальці, але звычайна ў гэтых выпадках яны не ўжываюцца.