Ruggerby.com » Article

Хада гульні

01.03.2009 •

Гульня пачынаецца з лёсаваньня. Каманда, якая выйграла яго, мае права першай пальнуць па мячы альбо адмовіцца ад гэтага наўзамен права абраць бок, на якім яна будзе гуляць у першым тайме. Звычайна на гэты выбар уплываюць такія фактары, як становішча сонца, сіла і кірунак ветра.

Гульня пачынаецца дропам, або ўдарам з адскоку (гэта значыць ударам, пры якім гулец губляе мяч і б’е па ім, пасля таго як той кранецца зямлі) на бок суперніка. Мяч павінен прасунуцца ў глыб поля ня менш чым на 10 мэтраў.

Гулец зь мячом мае права зьбегчы з ім у любым кірунку, біць па ім або перадаваць мяч таварышам па камандзе (але толькі назад або раўналежна лініі варот). Калі гулец будзе спынены c дапамогай захопу (ангел. tackle) і зваліцца на зямлю, ён павінен неадкладна адпусціць мяч (пакуль ён не зваліўся, ён можа аддаць яго іншаму гульцу). Гулец, які зьдзейсніў захоп, таксама павінен адпусціць суперніка і не мае права ўступаць у гульню, пакуль не ўстане на ногі.

Першы гулец, які пасьпеў дабегчы да мяча, адпушчанага захопленым гульцом, можа ўзяць яго: аднак звычайна два гульцы апыняюцца на мячы адначасова. Тады яны ўстаюць тварам адзін да аднаго і спрабуюць нагой адкаціць мяч назад, камусьці з гульцоў сваёй каманды (гэта завецца рак, ад ангел. ruck). Іншыя гульцы могуць далучацца да рака: пры гэтым яны абавязкова павінны наблізіцца да яго ззаду, з боку сваіх варот, і павінны абдымаць за тулава аднаго з сваіх гульцоў, якія ўжо ўдзельнічаюць у раку. У раку нельга браць мяч рукамі, таптаць ляжалага гульца, вяртаць у рак мяч, які ўжо выйшаў з яго, наўмысна падаць на зямлю. Звычайна за ракам стаіць скрэм-хаў (паўабаронца сутычкі), які імкнецца падхапіць мяч пасля яго выхаду з рака.

Калі гулец з мячом не зваліўся, а быў затрыманы, і пры гэтым з ім завязаны (гэта значыць абдымае яго рукой за тулава) іншы гулец яго каманды, а адзін або некалькі гульцоў суперніка (таксама звязаныя сябар з сябрам) спрабуюць прасунуць іх назад, фармуецца мол. Як і ў выпадку рака, да мола можна далучацца толькі ззаду. У моле нельга блякаваць мяч (хоць гулец з мячом мае права зваліцца на зямлю, адпускаючы мяч), забаронена грубіянская гульня. Нельга наўмысна руйнаваць мол. Мол лічыцца скончаным, калі гулец з мячом пакінуў яго, калі мол зайшоў за лінію варот або калі мол спыніўся больш чым на пяць сэкундаў.

Пры знаходжаньні ў 22-мэтровай зоне суперніка вельмі эфектыўная (хоць і складаная ў выкананьні) тактыка «качанага мола»: мяч перадаецца па руках гульцоў каманды атакі, і крайні гулец адбягае ў бок, зьмяняючы кірунак руху мола.

Калі мяч пакідае гульню праз бакавую лінію (гэта значыць вылятае за межы поля або знаходзіцца ў руках у гульца, які знаходзіцца за імі (у адрозненьне ад футбола, у рэгбі лічыцца, што гулец, які стаіць на бакавой лініі, таксама пакінуў межы поля)), можна вырабіць альбо хуткае ўкіданьне (з любой кропкі паміж лініяй, дзе мяч пакінуў поле, і лініяй сваіх варот, строга перпэндыкулярна бакавой лініі так, каб мяч крануў зямлю не бліжэй чым за 5 м ад яе), альбо ўкіданьне ў калідор. У гэтым выпадку абедзьве каманды шыхтуюцца ў лініі, перпэндыкулярныя бакавіне. Гулец камады атакі кідае мяч паміж імі, і звычайна аднаго з гульцоў паднімаюць, уверх, каб ён паспрабаваў злавіць мяч.

Мяч у гульню ўводзіць каманда, якая раней не валодала мячом (калі толькі ён не выйшаў за межы поля са штрафнога). Калідор прызначаецца насупраць таго месца, дзе мяч выйшаў з гульні. Аднак калі адзін з гульцоў каманды атакі, знаходзячыся ў зоне суперніка, паслаў мяч наперад ударам нагі, а той выйшаў за бакавую лінію, не крануўшы землі, калідор прызначаецца насупраць таго месца, з якога быў выкананы ўдар.

Каманда Францыі (у сіняй форме) ўкідае мяч у калідор

Каманда Францыі (у сіняй форме) ўкідае мяч у калідор

Калі пасьля ўдару каманды атакі мяч вылятае за межы поля з заліковай зоны або гулец каманды абароны дакранаецца мячом да зямлі ў сваёй заліковай зоне, прызначаецца вольны ўдар (дропам) з 22-мэтровай лініі.

Калі гулец, які знаходзіцца ў сваёй заліковай або 22-мэтровай зоне, ловіць мяч пасьля ўдару нагой са боку каманды суперніка, ён мае права крыкнуць «Пазнака!» (Mark!). Гульня спыняецца, і прызначаецца вольны ўдар.

Пасьля некаторых парушэньняў (перадача мяча рукамі наперад або, проста, атрымаўшы пас, гулец губляе мяч на зямлю і дакранаецца яго зноў, спрабуючы падняць) і прыпынкаў у гульні («мёртвыя мячы») прызначаецца сутычка (scrum). Для гэтага кожная каманда фармуе па тры лініі (па-ангельску pack), шыхтуючыся насупраць адзін аднаго. Пярэдні шэраг складаецца з левага і правага слупоў (prop), як бы «якія падпіраюць» сабой сутычку, і гукера (hooker), чыя мэта — ўчапіць мяч нагой і адправіць яго назад сваім гульцам. Форварды другога шэрагу (lock) прасоўваюць галовы паміж тулавамі слупоў і гукера: яны забяспечваюць галоўны высілак для пасоўвання сутычкі наперад. Па баках трэцяга шэрагу знаходзяцца левы і правы флангавыя форварды (flanker, або wing forward), а ў цэнтры — сьцягвальны, або васьмёрка (number eight). Паўабаронца сутычкі, або дзявятка (scrum-half) каманды атакі ўкідае мяч у выбудаваны калідор, і гукеры спрабуюць учапіць яго і перадаць назад сваім сьцягвальным або дзявяткам, якія ўстаюць ззаду сутычкі. Сутычка скончаная, калі мяч яе пакінуў або калі яна разгарнулася на 90° — тады прызначаецца новая сутычка, мяч у якую ўводзіць каманда, якая абаранялася.

microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5