Ruggerby.com » Article

Гісторыя Кубка сьвету

01.03.2009 • ,

Да Кубка сьвету існавала мноства падобных спаборніцтваў. Адным з найважных і найстарэйшых міжнародных турніраў па рэгбі зьяўляецца Хатні Чэмпіянат (”Home Nations” champioship), які разыгрываўся з 1883 па 1909 год паміж зборнымі Ангельшчыны, Ірляндыі, Шатляндыі і Ўэльса. Пасьля ўключэньня Францыі ў гэты турнір у 1910 годзе ён стаў звацца Кубкам Пяці Нацый, хоць Францыя была выключаная з 1931 па 1939 год у сувязі з абвінавачваньнямі ў прафэсыяналізме. Хоць гэтае спаборніцтва было чыста эўрапейскім, яно было адным з нешматлікіх рэгулярных міжнародных спаборніцтваў. Рэгбі таксама ўваходзіла ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў, упершыню на Алімпіядзе ў Парыжы ў 1900 годзе і пасьля ў Лёндане ў 1908 годзе, у Антвэрпэне ў 1920 годзе і зноў у Парыжы ў 1924 годзе. Першыя залатыя мэдалі выйграла Францыя, за ёй — Аўстралазія, яшчэ дзьве — ЗША. Міжнародны Алімпійскі Камітэт выключыў рэгбі з праграмы Алімпіяд.

Ідэя Кубка сьвету па рэгбі прапаноўвалася яшчэ ў 1950-х гадах, хоць IRFB заявіў, што не жадае, каб яго чальцы прымалі ўдзел у нечым падобным да чэмпіянату сьвету па футболе. Ідэя паўстала зноў у канцы 1980-х гадоў і была адхіленая на зборы IRFB у 1983 году. Лічыцца, што вызначальны момант ва ўзнікненні турніру надышоў, калі Зьвяз рэгбі Аўстраліі (ARU) і Зьвяз рэгбі Новай Зэляндыі (NZRFU) незалежна адправілі ў IRFB заяўкі на правядзенне Кубка сьвету. У 1985 году IRFB ухваліў правядзеньне першага Кубка, які павінен быў адбыцца у Аўстраліі і Новай Зэляндыі ў траўні-чэрвені 1987 году, хоць існавала сур’ёзнае процідзеяньне гэтаму рашэньню з боку брытанскіх і ірляндскай дэлегацый. Вырашальны голас за прыняцьце прапановы быў пададзены дэлегатамі з ПАР. Яны прагаласавалі «за» нягледзячы на тое, што міжнародны спартовы байкот, звязаны з рэжымам апартэіду ў іх краіне, у любым выпадку не дазволіў бы ПАР прыняць удзел у Кубку.

Нэльсан Мандэла ўручае кубак Уэба Эліса Франсуа Піенару, капітану зборнай ПАР -- пераможцу КС 1995 году.

Нэльсан Мандэла ўручае кубак Уэба Эліса Франсуа Піенару, капітану зборнай ПАР -- пераможцу КС 1995 году.

Першы Кубак сьвету быў праведзены ў Аўстраліі і Новай Зэляндыі з удзелам 16 нацыянальных зборных. Новая Зэляндыя стала першым чэмпіёнам, перамогшы Францыю з лікам 29-9. Наступны Кубак 1991 году праводзіўся ў Ангельшчыне, але некаторыя матчы былі згуляныя ў астатняй частцы Брытаніі, Ірландыі і Францыі. На гэтым Кубку быў адменены ўдзел па запрашэньні, замест гэтага быў праведзены адборачны турнір, у якім прынялі ўдзел 35 краін. Другі Кубак выйграла Аўстралія, перамогшы Ангельшчыну з лікам 12-6. Кубак 1995 гады праходзіў у ПАР — краіне, якая сваім голасам забясьпечыла правядзеньне першага турніру. Гэты Кубак стаў першым, у якім ПАР змагла прыняць удзел па сканчэньні міжнароднага спартовага байкоту. Кубак скончыўся казачна для паўднёваафрыканцаў — іх каманда перамагла ў фінале Новую Зэляндыю, а тагачасны прэзідэнт краіны Нэльсан Мандэла, апрануты ў рэгбійку зборнай ПАР і адпаведную бейсболку, уручыў кубак капітану каманды Франсуа Піенару. Гэты момант лічыцца адным з самых кранальных у гісторыі рэгбі.

Кубак 1999 году праходзіў ва Ўэльсе, а некаторыя матчы былі згуляныя ў астатняй частцы Вялікабрытаніі і ў Францыі. Да гэтага чэмпіянату быў уведзены суцяшальны адборачны турнір у дадатак да кантынентальных, а колькасьць удзельнікаў павялічана з 16 да 20. Аўстралія заваявала другі чэмпіёнскі тытул, абгуляўшы ў фінале Францыю. Турнір 2003 году прайшоў у Аўстраліі. Першапачаткова меркавалася правесьці яго адначасова і ў Новай Зэляндыі, але рознагалосьсі паміж Міжнароднай радай рэгбі і Зьвязам рэгбі Новай Зэляндыі, адносна спонсарства, рэклямы і распаўсюджваньня квіткоў прывялі да таго, што Кубак прайшоў цалкам у Аўстраліі. Ангельшчына стала чэмпіёнам, абгуляўшы Аўстралію ў дадатковы час і стаўшы першай камандай з Паўночнага паўшар’я, якой атрымалася стаць уладальнікам Кубка сьвету па рэгбі. Ня меней унікальным стала і імпрэза з нагоды перамогі Ангельшчыны: па адзнаках, 750000 чалавек сабраліся ў цэнтры Лёндану, каб павіншаваць каманду. Гэтая колькасьць людзей стала рэкорднай для спартовых імпрэзаў у Вялікабрытаніі. Кубак 2007 году прайшоў у Францыі, некаторыя матчы былі праведзеныя ва Ўэльсе і Шатляндыі. У фінале зборная ПАР абгуляла каманду Ангельшчыны 15 – 6.

У лістападзе 2005 гады было прынята рашэньне правесьці турнір 2011 году ў Новай Зэляндыі; таксама зацікаўленасьць у правядзеньні чэмпіянату выяўлялі Японія і ПАР.

adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software