Снежань 2009
Прадстаўляем вашай увазе падборку лепшых фрагмэнтаў апошніх матчаў за самы прэстыжны рэгбійны трафэй Эўропы — Кубак Хайнэкен.
Вядучыя французскія каманды рэгбі будуць вымушаны ўвесьці абмежаваньне на заробкі гульцоў з пачатку сезона 2010/11 года. Абмежаваньне ўсталюецца на адзнацы ў 7,1 мільёнаў фунтаў (каля 11,4 млн. даляраў), што ўсё ж перавышае цяперашні ліміт для ангельскіх клубаў, які складае 4 мільёны фунтаў (каля 6,4 млн. даляраў). Дарэчы, менавіта з нагоды скарачэньня заробкаў ангельскія клубы ўжо пакінулі некаторыя высакакласныя гульцы, найяскравейшым прыкладам зь якіх – паўабаронца Джоні Уілкінсан. Джэймс Хаскел і Рыкі Флаці таксама цяпер гуляюць за Францыю.
“Rugby World Cup Limited” (RWCL) абвесьціла аб тым, што кампанія Gilbert выйграла кантракт на пастаўку мячоў для чэмпіянатаў сьвету па рэгбі, якія пройдуць у 2011 і 2015 гадах. Гілбэрт, які на працягу больш ста гадоў зьяўляецца сусьветным лідэрам у развіцьці мячоў для рэгбі, будзе пастаўляць мячы для афіцыйных матчаў, трэніровак і розных рэклямных кампаніяў у межах наступных двух кубкаў сьвету. Копіі мяча Gilbert для Кубка сьвету паступяць у продаж.
3 сьнежня ў Каліфорніі адбылася прэм’ера фільма “Непераможныя“. “Непераможныя” (Invictus) – так завецца новая стужка Клінта Іствуда, якая апавядае аб першым чарнаскурым прэзыдэнце ПАР Нэльсане Мандэле і аб тым, як той здолеў адным матчам па рэгбі аб’яднаць паўднёваамэрыканцаў у адзіную нацыю. Фільм пастаўлены па кнізе Джона Карліна «Граючы ворага: Нэльсан Мандэла і гульня, якая стварыла нацыю» (Playing the Enemy: Nelson Mandela and the Game That Made a Nation). Шэсьць гадоў, з 1989 па 1995, Карлін працаваў начальнікам мясцовага аддзела навін газеты The Independent у ПАР і знаходзіўся ў цэнтры …
Кубак сьвету па рэгбі 2011 дасьць фанатам з Новай Зэляндыі і з усяго сьвету выдатную магчымасьць нацешыцца захапляльнымі спартовымі момантамі дзякуючы прывабнай коштавай палітыцы.
Квіткі патрапяць у шырокі продаж у красавіку 2010 і іх кошт будзе пачынацца з NZD $15 (10,7 USD) за дзіцячы квіток і NZD $30 (21,5 USD) за дарослы на матчы групавой стадыі. Дзіцячыя квіткі будуць даступныя на групавыя матчы, а таксама на матч за бронзу. Як мы бачым, кошты і напраўду такія, што атрымаць незабыўныя адчуваньні ад галоўнай падзеі чатырохгоддзя ў ці ня найбольш відовішчным …
