Ruggerby.com

Лістапад 2009

27.11.2009

Гульцы All Blacks Брэд Торн і Эндзі Эліс атрымалі дазвол пакінуць восеньскі тур зборнай Новай Зэляндыі яшчэ да яго завяршэньня і вярнуцца да сваіх сем’яў, паведамляе. Торн і Эліс правядуць тэст-матч супраць зборнай Францыі ў суботу, але прапусцяць гульню супраць “Барбарыанс” у Лёндане на наступным тыдні.

26.11.2009

21 лістапада адбылася сэрыя міжнародных тэставых матчаў. Мы радыя прадставічь вашай увазе відэа лепшых фрагмэнтаў матчу Ангельшчына – Новая Зэляндыя (6:19), які праходзіў у Тўікэнхэме. А таксама фрагмэнты застатніх матчаў.

24.11.2009

Былая супэрзорка зборнай All Blacks Джона Лому вярнуўся ў рэгбі: у нядзелю, 22 лістапада, ён правёў доўгачаканы матч за французскую каманду з трэцяга дывізіёну “Марсэль-Вітоль”. “Марсэль-Вітоль” разграміў “Монмельян” з лікам 63-18. У сваім дэбютным матчы за “Марсэль” Джона Лому адыграў 20 хвілінаў і ня змог набраць ні воднаго пойнту. Тым ня менш, зьяўленьне на поле былога новазэляндскага ўінга выклікала небывалую цікавасьць – на сустрэчы трэцяга дывізіёна прысутнічала 15 фатографаў, 80 журналістаў і 2,500 чалавек гледачоў, уключаючы яго жонку і сына. Гульня была паказаная па кабельным тэлебачанні ў прамым эфіры.

23.11.2009

21 лістапада Новая Зэляндыя на Твікэнхэме (Twickenham) восьмы раз запар перамагла зборную Ангельшчыны – гульня скончылася з лікам 6-19 (6-6 пасьля першай паловы) на карысць госьцяў з Акіяніі. All Blacks вызначыліся адзінай спробай Джымі Коўэна ў другой палове сустрэчы і чатырнаццацьцю ачкамі Дэна Картэра (чатыры штрафных і рэалізацыя). Шэсьць ачкоў, набраных ангельцамі, на рахунку Джоні Ўілкінсана – флай-хаф (блукаючы паўабаронца) забіў два штрафныя ўдары.

23.11.2009

Паўднёваафрыканскія аматары абвінавацілі ў паразе нацыянальнай зборнай па рэгбі ў матчы з французамі выканаўца рэгі Раса Думісані, які фальшыва праспяваў гімн перад пачаткам гульні.