Жнівень 2009
Галоўны трэнэр Паўднёваафрыканскай зборнай Пітэр дэ Вільерс (Peter de Villiers) падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад выйгранага ў Аўстраліі матчу (29:17).
Рычы Маккоў (Richie McCaw), капітан зборнай Новай Зэляндыі, атрымаў траўму шыі, і, магчыма, прапусьціць гульню з Аўстраліяй 22 жніўня. Спартовец адчуваў болі ў вобласьці шыі яшчэ падчас першай гульні з Паўднёваафрынкацамі ў Блумфантэйне, але тым ня менш правёў абодва матчы супраць «Спрынгбокс».
Маккоў як капітан выказаўся супраць неадкладнага вяртаньня флай-хава Даніэля Картэра, які толькі зусім нядаўна ачуняў пасьля траўмы.
Хукер зборнай Новай Зэляндыі Кэвэн Мэаламу (Keven Mealamu) атрымаў траўму сухажыльля грудной клеткі. Гэткая маркотная падзея адбыляся з ім у матчы супраць ПАР (19:31), які праходзіў у межах Кубку трох нацый. Кэвэну спатрэбіцца апэрацыя на грудной клетцы, а пэрыяд рэабілітацыі складзе па папярэдніх прагнозах чатыры месяцы.
Морне Штэйн (Morne Steyn)
У матчы зборнай ПАР супраць Новай Зэляндыі, які прайшоў 1 жніўня, быў усталяваны новы індывідуальны поінтавы рэкорд у матчах Кубку трох нацый. Рэкардсмэнам стаў fly-half (блукаючы паўабаронца) паўднёваафрыканцаў Морнэ Штэйн (Morne Steyn), які зарабіў у матчы 31 поінт.
Трэці матч Кубку, у якім у другі раз сышліся зборныя ПАР і Новай Зэляндыі, ізноў завяршыўся перамогай паўднёваафрыканцаў.
Гэтым разам выніковы лік апынуўся яшчэ больш бесстароньнім для новазэляндцаў:
ПАР – Новая Зэляндыя – 31:19
Матч праходзіў пры зьбегу 52,5 тысячаў заўзятараў на стадыёне ABSA Stadium у Дурбане, другім па велічыні горадзе ПАР.
