Ruggerby.com

Ліпень 2009

29.07.2009

Такое рашэньне прынята кіраўніцтвам Міжнароднага рэгбійнага зьвязу (IRB) па выніках паседжаньня ў аўторак 28 ліпеня. У сваю чаргу турнір 2018 году правядзе Японія, паведамляе Total Rugby.
Ангельшчына плянуе правесьці матчы Кубка сьвету на стадыёнах “Твікенхэм” (Twickenham, умяшчальнасьць – 82 000 аматараў), “Міленіум” (Millennium), “Олд Трафард” (Old Trafford), “Уэмблі” (Wembley, 90 000) і інш. Ангельцы ўжо былі арганізатарамі Кубку ў 1991 годзе.

26.07.2009

Зборная Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі па рэгбі-юніён абыйшла Новую Зэляндыю ў рэйтынгу лепшых камандаў сьвету. Падняцца на першы радок рэйтынгу зборнай ПАР дазволіла здабытая 25 ліпеня ў межах Кубку трох нацый перамога над “All Blacks”. “Ківі” знаходзіліся на верхнім радку рэйтынгу IRB з 18 жніўня 2008 году, амаль год.

25.07.2009

Другі матч кубку прайшоў на стадыёне “Водаком Парк” у Блумфантэйне ў прысутнасьці 37 тысяч гледачоў. Зборная Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі на хатнім полі нанесла паразу камандзе Новай Зэляндыі.

18.07.2009

У стартавым матчы Кубка трох нацый, які праходзіў у Оклэндзе, зборная Новай Зэляндыі абгуляла каманду Аўстраліі. 32 тысячы заўзятараў сабраліся на “Ідэн Парк”. Аднак пачатак гульні ў гаспадароў не задаўся, яны саступалі ў ліку. Тым ня менш, у другім тайме “Чорныя” пачалі рэзка дадаваць і ў выніку вырвалі перамогу.