12.05.2010

Міжнародны рэгбійны саюз (IRB) 10 травеня абнавіў рэйтынг-сьпіс зборных. З нашых суседзяў – на два радкі 28(30) паднялася зборная Ўкраіны, у сваю чаргу, Летува згубіла тры пазыцыі 39(36), Расея засталася на 19-м месцы.
Першая дзясятка не зьмянілася і выглядае наступным чынам:

13.03.2010
Італійскія клюбы далучацца да Magners League

Магнэрз Ліг з наступнага сэзону будзе пашыраная з дзесяці да дванаццаці камандаў за кошт двух італійскіх “супэр-клюбаў”: Benetton Treviso і Aironi Rugby. Яны далучацца да камандаў з Ірляндыі, Уэльсу і Шатляндыі. Такое рашэньне ў мінулы панядзелак адзінагалосна прынялі босы кельцкіх рэгбійных зьвязаў.

10.01.2010
Расея можа прыняць Кубак сьвету па рэгбі сем у 2013

На правядзенне Кубка свету па рэгбі-7 у 2013 году прэтэндуюць толькі Расія, Нямеччына і Бразілія.

28.12.2009

Прадстаўляем вашай увазе падборку лепшых фрагмэнтаў апошніх матчаў за самы прэстыжны рэгбійны трафэй Эўропы — Кубак Хайнэкен.

21.12.2009
Францыя наклала абмежаваньне ў 7.1 млн. фунтаў (каля 11,4 млн. даляраў) на заробак гульцоў рэгбі

Вядучыя французскія каманды рэгбі будуць вымушаны ўвесьці абмежаваньне на заробкі гульцоў з пачатку сезона 2010/11 года. Абмежаваньне ўсталюецца на адзнацы ў 7,1 мільёнаў фунтаў (каля 11,4 млн. даляраў), што ўсё ж перавышае цяперашні ліміт для ангельскіх клубаў, які складае 4 мільёны фунтаў (каля 6,4 млн. даляраў). Дарэчы, менавіта з нагоды скарачэньня заробкаў ангельскія клубы ўжо пакінулі некаторыя высакакласныя гульцы, найяскравейшым прыкладам зь якіх – паўабаронца Джоні Уілкінсан. Джэймс Хаскел і Рыкі Флаці таксама цяпер гуляюць за Францыю.

20.12.2009
Кампанія Gilbert атрымала кантракт на пастаўку мячоў для двух наступных RWC

“Rugby World Cup Limited” (RWCL) абвесьціла аб тым, што кампанія Gilbert выйграла кантракт на пастаўку мячоў для чэмпіянатаў сьвету па рэгбі, якія пройдуць у 2011 і 2015 гадах. Гілбэрт, які на працягу больш ста гадоў зьяўляецца сусьветным лідэрам у развіцьці мячоў для рэгбі, будзе пастаўляць мячы для афіцыйных матчаў, трэніровак і розных рэклямных кампаніяў у межах наступных двух кубкаў сьвету. Копіі мяча Gilbert для Кубка сьвету паступяць у продаж.